КІЕЎ. Украіна й Расея працягнуць сёньня кансультацыі ў пытаньні статусу Азоўска-Керчанскай акваторыі й востраву Тузла.
Масква й Кіеў спрабуюць урэгуляваць канфлікт, узьніклы пасьля таго, як Расея пачала ў верасьні будаваць у Керчанскім праліве дамбу да востраву Тузла. Украіна патрактавала гэтыя дзеяньні як парушэньне сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці. Пры канцы кастрычніка будаваньне дамбы было спыненае – бакі распачалі перамовы. Гэтым тыднем Ўкраіна адкрыла на Тузьле памежны пост, разьмясьціўшы там каля 50 вайскоўцаў.