Марока. Выступаючы тут на прэсавай канфэрэнцыі, дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл назваў плян мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе, вядомы як “дарожная мапа”, дастаткова жыцьцяздольным. Колін Паўэл мае намер сустрэцца з аўтарамі сымбалічнай мірнай дамовы ў справе Блізкага Усходу, якая была падпісаная ў панядзелак у Жэневе. Сярод яго аўтараў – былі ізраільскі міністар Ёсі Берлін і былы член палестынскага кіраўніцтва Абэд Раббо. Кіраўніцтва Ізраілю выступае супраць такой сустрэчы.