Тэгеран. Дзьве дзяўчынкі-іранкі пятнаццаці і шасьці гадоў – папрасілі прытулку ў амбасадзе Бельгіі. Яны зьбеглі ад бацькі-іранца і просяць, каб іх адправілі да маці, якая жыве ў Бэльгіі. У абодзвюх падвоенае грамадзянства. Бяльгійскі ўрад заявіў пра магчымасьць выдачы міжнароднага ордару на арышт бацькі дзяўчынак, паколькі пасьля скасаваньня шлюбу ён адмовіўся выканаць рашэньне суда і вярнуць дзяцей маці.