[ 18:06 ]  У Іраку абмяркоўваюць плян перадачы ўлады

Багдад. Кіруючая рада Іраку абмеркавала з кіраўніком часовай амэрыканска-брытанскай адміністрацыі Полам Брэмарам пытаньне аб перадачы ўлады іракцам. У самой Радзе існуюць розныя падыходы да гэтай праблемы. Духоўны лідар шыітаў Алі Сістані адрынуў прапанаваны ЗША плян, які прадугледжвае стварэньне часовага ірацкага ўраду да чэрвеня будучага году. Сістані патрабуе, каб выбары і перадача ўлады адбыліся значна раней.