[ 07:18 ]  Літва: дэпутаты рыхтуюць праект рэзалюцыі аб пачатку працэдуры імпічмэнту прэзыдэнта Паксаса

ВІЛЬНЯ. Ініцыятыўная група дэпутатаў літоўскага Сэйму мае намер наступным тыднем вынесьці на разгляд праект рэзалюцыі аб пачатку працэдуры імпічмэнту прэзыдэнта Раландаса Паксаса. Працэдура адхіленьня прэзыдэнта ад улады будзе распачатая, калі за гэта выкажуцца ня менш як 36 з 141 дэпутата Сэйму. Для зьняцьця Паксаса з пасады патрэбныя 85 галасоў дэпутатаў. Учора Сэйм зацьвердзіў высновы спэцыяльнай камісіі, якая абвінаваціла прэзыдэнцкае атачэньне ў сувязях з злачыннымі групоўкамі. Паксас па-ранейшаму адхіляе ўсе абвіначаньні й адмаўляецца пакідаць сваю пасаду. Прэм’ер-міністар Літвы Альгірдас Бразаўскас учора паўторна заклікаў Паксаса сысьці ў адстаўку, “не чакаючы завязаньня працэдуры імпічмэнту”.