[ 22:47 ]  ЭЗ прадставіць Грузіі 2 мільёны эўра для правядзеньня выбараў

БРУСЭЛЬ. Старшыня Эўрапейскай камісіі Рамана Продзі паведаміў, што Эўразьвяз прадставіць Грузіі для правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у студзені будучага году 2 мільёны эўра, а таксама 5 мільёнаў эўра для аказаньня тэрміновай харчовай дапомогі. Выступаючы пасьля сустрэчы з выканаўцай абавязкаў прэзыдэнта Грузіі Ніно Бурджанадзэ, Продзі падкрэсьліў, што ЭЗ мае намер умацоўваць сувязі з гэтай краінай.