[ 18:06 ]  Маніфэстацыя малдоўскай апазыцыі

Кішынёў У сталіцы Малдовы сёньня прайшла шматтысячная маніфэстацыя з патрабаваньнем адстаўкі кіраўніцтва краіны. Паводле розных ацэнак ў дэманстрацыі ўдзельнічалі ад 25 да 50 тысячаў чалавек. Яны выкрыквалі лёзунгі : “Расейцы, прэч дамоў”, “Далоў камунізм”, “Мы хочам у НАТА”. Маніфэстацыя была арганізаваныя камітэтам у абарону незалежнасьці і Канстытуцыі, які быў ствараны на мінулым тыдні апазыцыйнымі правымі і цэнтрысцкімі партыямі. Дэманстранты таксама патрабавалі вывесьці з рэгіёну расейскія войскі і адмовіцца ад пляну ўрэгуляваньня прыднястроўскай праблемы, які прапанаваны Расеяй. Масква прапануе мадэль фэдэралізацыі Малдовы.