НЭАПАЛЬ. Завяршылася двухдзённая канфэрэнцыя міністраў замежных справаў краін Эўрапейскага Зьвязу. У ходзе кансультацыяў абмяркоўваўся праект канстытуцыі Эўразьвязу. Галоўным пунктам рознагалосьсяў застаецца пытаньне пра парадак галасаваньня пры ўхваленьні пастановаў Эўразьвязу.
Пры гэтым на канфэрэнцыі дасягнута згода ў пытаньні будучай сыстэмы эўрапейскай абароны -- сыстэма прадугледжвае стварэньне ўзброеных сілаў, гатовых дзеяць на просьбу ААН або паасобных дзяржаваў.
13 сьнежня у Брусэлі пройдзе саміт эўрапейскіх краін, на якім працягнецца абмеркаваньне канстытуцыі Эўразьвязу.