ГАМБУРГ-МІЛАН. У Нямеччыне ды Італіі ў часе антытэрарыстычнай апэрацыі арыштаваныя некалькі асобаў з краінаў Паўночнай Афрыкі. Усе затрыманыя ўваходзілі ў групу, якая займалася вэрбоўкай тэрарыстаў-камікадзэ дзеля нападаў ў Іраку. Арыштаванага ў Гамбургу алжырца па мінушцы “шэйх” спэцслужбы лічаць кіраўніком групы.
У Мілане былі затрыманыя мараканец і тунісец, двум падазраваным удалося схавацца. Паведамляецца, што цяперашняя сэрыя арыштаў выкліканая тэрарыстычным актам ў ірацкім горадзе Эн-Насырыя, ахвярамі якога сталі 19 італьянскіх вайскоўцаў і паліыцыянтаў.