ТБІЛІСІ. Парлямэнт Грузіі падоўжыў на 5 дзён тэрмін рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта краіны. Пэзыдэнцкія выбары маюць адбыцца 4 студзеня. Дата парлямэнцкіх выбараў пакуль што не ўстаноўленая.
Раней сёньня пра сваю адстаўку заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Грузіі Нана Дэўдарыяні. На пасаду старшыні ЦВК Дэўдарыяні была прызначаная экс-прэзыдэнтам Грузіі Эдуардам Шэварнадзэ на рэкамэндацыю АБСЭ сёлета ў жніўні.
Таксама сёньня сышоў у адстаўку міністар замежных справаў Грузіі Іраклі Мэнагарышвілі. Ён кіраваў грузінскім МЗС з 1995 году.