[ 19:53 ]  Курс эўра дасягнуў рэкорднага роўню

Курс адзінай эўрапейскай валюты – эўра – дасягнуў сёньня рэкорднага роўню, перавысіўшы адзнаку 1 даляра 20 цэнтаў за 1 эўра. Аналітыкі зьвязваюць новы скачок курсу зь зьніжэньнем спажывецкага попыту й бізнэсовай актыўнасьці ў ЗША пасьля нацыянальнага сьвята – Дня падзякі. Фінансісты адзначаюць, што высокі курс эўра робіць нэгатыўны ўплыў на эканамічны рост у краінах эўразоны - вядзе да падаражэньня эўрапейскага экспарту.