[ 07:31 ]  Саакашвілі аб'яўлены афіцыйным кандыдытам у прэзыдэнты ад апазыцыі

ТБІЛІСІ.Парлямэнт Грузіі абмяркуе сёньня дату правядзеньня новых парлямэнцкіх выбараў. Размова ідзе пра выбары паводле партыйных спісаў. Тым часам на пасаду прэзыдэнта краіны прэтэндуюць пяць чалавек. Сёньня афіцыйным кандыдатам ад аб’яднанай апазыцыі аб’яўлены Міхаіл Саакашвілі. Паводле прадстаўніка Арганізацыі бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе, АБСЭ вылучыць каля 6 мільёнаў даляраў на правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў у Грузіі 4 студзеня.