ТБІЛІСІ. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Грузіі Ніно Бурджанадзэ падпісала сёньня ўказ, згодна зь якім парлямэнцкія й прэзыдэнцкія выбары ў краіне маюць адбыцца на працягу найбліжэйшых 45 дзён. Сёньня пра намер балятавацца на пасаду абвясьціў Міхаіл Саакашвілі, кіраўнік блёку “Нацыянальны рух”. Тым часам былы прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ, які падаў учора ў адстаўку, па-ранейшаму знаходзіцца ў Тбілісі. Камэнтуючы сёньняшнія паведамленьні пра свой ад’езд у Нямеччыну, Шэварнадзэ падкрэсьліў, што ягоная радзіма – Грузія, і ён адчувае патрэбу застацца дома.