[ 16:29 ]  Памерла яшчэ адна ахвяра тэракту ў Стамбуле

Стамбул У адным са шпіталеў Стамбулу памерла грамадзянка Аўстраліі, якая стала 26-й ахвяраю тэрарычстычнага нападу на брытанскі кансулят у турэцкай сталіцы. Тэракт адбыўся ў чацьвер. У выніку чатырох выбаухаў, што адбыліся ў Багдадзе на гэтым тыдні, загінулі больш як 50 чалавек. Па падозраньні ў датычнасьці да тэрактаў турэцкія ўлады арыштавалі 16 чалавек. Прэмьер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што напады былі рэлігійна матываваныя. Ён падкрэсьліў, што гэтыя атакі не пахіснуць намер Турэччыны стаць сябрам Эўразьвязу.