[ 15:58 ]  Палітычны крызыс у Грузыі

Тбілісі У Грузыі працягваецца палітычны крызыс. Прыхільнікі апазыцыі кантраляююць цэнтар сталіцы, у тым ліку і будынак парляманту, які яны занялі ўчора ўвечары. Учора ж адна з лідэраў апазыцыі, сьпікер парляманту мінулага скліканьня Ніно Бурджанадзэ заявіла, што часова бярэ на сябе абавязкі кіраўніка дзяржавы. Сёньня яна заявіла: (Бурджанадзэ: ) Я заклікаю жыхароў Тбілісі і грамадзянаў Грузыі прыйсьці да будынку парляманту. Чым балей нас зьбярэццпа, чым актыўней мы будзем, тым меней будзе шанцаў ва ўлады зрабіць нешта супраць народу. Апазыцыя патрабуе адстаўкі прэзыдэнта Эдуарда Шэварнадзэ і правядзеньня новых парляманцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў. Адзін з лідэраў апазыцыі Міхаіл Саакашвілі заклікаў да захопу будынку міністэрства ўнутраных справаў і дзяржаўнага тэлебачаньня, на думку Саакашвілі тэлебачаньне перадае “прапрэзыдэнцкую прапаганду”. Злучаныя Штаты, Велікабрытнія, Рада Эўропы, АБСЭ і ААН заклікаюць урад Грузыі і апазыцыю знайсьці шляхі мірнага вырашэньня канфлікту. Учора ўвечары адбылася тэлефоная размова Шэварнадзэ з дзяржсакратаролм ЗША Колінам Паўэлам. Прэзыдэнт Ўкраіны Леанід Кучма, які зараз старшынюе ў СНД, асудзіў дзеяньні грузынскай апазыцыі, назваўшы іх антыканстытуцыйнымі. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пасьля ўчорашняй тэлефонай размовы з Шэварнадзэ накіраваў у Тбілісі міністра замежных справаў Расеі Ігара Іванова. Сёньня раніцаю міністар Іваноў выступіў перад прыхільнікамі апазыцыі ў Тбілісі. Ён сказаў, што Расея жадае Грузыі міра. Іваноў правеў перамовы з Шэварнадзэ і з лідэрамі грузынскай апазыцыі. Пасьля перамоваў з расейскім міністрам Міхаіл Саакашвілі заявіў: (Саакашвілі: ) Галоўная гарантыя, якую мы атрымалі ад Іванова – што Расея не зьбіраецца ўплішчвацца ва ўнутраныя справы Грузыі. Гэта адрозьніваецца ад сытуацыі пачатку 90-х гадоў, калі Расея ўмяшалася ў грамадзянскую вайну ў нашай краіне. Я спадзяюся, што яна стрымае сваё слова. Мы таксама знаходзімся ў кантакце з амэрыканскім урадам, з амэрыканскай амбасадай. Мы хочам, каб яны зразумелі, што гэта – унутранае пытаньне Грузыі. Рэваплюцыя зьяўляецца мірнай. Калі Злучаныя Штаты і Расея змаглі б зрабіць пераходны перыяд больш гладкім, мы будзем толькі вітаць гэта.. Учора прэзыдэнт Шэварнадзэ абвесьціў надзвычайнае становішча ў краіне. Сёньня сіністар абароны Грузыі Давід Тэвзадзэ заявіў, што ўвядзеньне надзвычайнага становішча не прадугледжвае абавязковага ўжываньня сілы. Дзяржаўны міністар Автандзіл Джобэрыдзэ паведаміў, што прэзыдэнт і ўрад гатовыя для перамоваў з апазыцыяй. (Шэварнадзэ: ) Можна размаўляць на любыя тэмы. Можна пайсьці на кампрамісы.Але ёсьць абавязковае патрабаваньне, калі хочаце , ўльтыматум. Яны сілаю захіпілі будынак парляманту і прэзыдэнцкую рэзыдэнцыю, зразумела, я мушу запатрабаваць, каб яны тэрмінова вызвалілі гэтыя будынкі. Потым сустрэнемся , там ці тут , і будзем размаўляць аб кампрамісе. Прэзыдэнт Грузыі заявіў, што гатовы размаўляць пра правядзеньне датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах і пра перагляд вынікаў парляманцкіх выбараў, якія аспрэчвае апазыцыя. Ён падкрэсьліў, што надзвычайнае становішча, абвешчанае ім ўчора , пакуль ня ўведзенае. Паведамляецца, што асобныя вайсмковыя часткі, прынамсі 200 сябраў нацыянальнай гвардыі Грузыі перайшлі на бок апазыцыі.