ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш часткова скасаваў абмежаваньні на вайсковую дапамогу Баўгарыі, Ліцьве, Эстоніі, Латвіі, Славаччыне й Славеніі. Дапамога была адкладзеная пасьля адмовы гэтых шасьці краінаў падпісаць са Злучанымі Штатамі пагадненьне пра імунітэт амэрыканскім грамадзянам ад перасьледу Міжнароднага крымінальнага суду.