НЬЮ-ЁРК. Камітэт у справах правоў чалавека Генэральнай Асамблеі ААН ухваліў рэзалюцыю, у якой заклікаў Іран палепшыць сытуацыю з правамі чалавека ў краіне. У справаздачы адмысловага камітэту адзначаюцца катаваньні, ціск на свабоду слова і дыскрымінацыя жанчынаў, як распаўсюджаныя ў Іране зьявы. Ініцыятарам гэтай рэзалюцыі выступіла Канада. “За” прагаласавалі 73 сябры камітэту, 49 былі супраць. Прадстаўнік Ірану Пайманбх Гастэй абвінаваціў Канаду ў спробах адпомсьціць Тэгерану за сьмерць у іранскае турме канадзкае журналісткі іранскага паходжаньня Захры Казэмі.