[ 01:24 ]  Майкл Джэксан выпушчаны з-пад арышту

Амэрыканскі сьпявак Майкл Джэксан, арыштаваны ў чацьвер паводле абвінавачаньня ў сэксуальным выкарыстаньні дзіцяці, выпушчаны пад заклад з трох мільёнаў даляраў. 45-гадовы Джэксан пакінуў пастарунак менш чым праз гадзіну пасьля таго, як быў дастаўлены туды ў наручніках. Сьпявак стане перад судом 9 верасьня. Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў турмы. Тым часам Джэксан адкідае ўсе абвінавачаньні.