СТАМБУЛ. У выніку некалькіх выбухаў, якія здарыліся сёньня каля брытанскага консульства, банку й вялікага гандлёвага цэнтру сама мала 26 чалавек загінулі, а блізка 450 атрымалі раненьні. Сярод ахвяраў тэракту – генэральны консул Вялікабрытаніі Роджэр Шорт.
Ад выбухаў моцна пацярпелі кварталы ў цэнтры гораду. Паводле зьвестак уладаў, выбуховыя прыстасаваньні былі закладзеныя ў аўтамабілі, кіраваныя тэрарыстамі-сьмяротнікамі.
Турэцкае інфармацыйнае агенцтва “Anatolia” паведамляе, што адказнасьць за тэракты ўзялі на сябе “Аль-Каіда”, а таксама мясцовая экстрэмісцкая групоўка “Ісламскі фронт ваяроў Вялікага Ўсходу”.