ЛЁНДАН. Брытанскі прэм’ер Тоні Блэр і амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш пацьвердзілі сваю рашучасьць працягваць глябальную змаганьне з тэрарызмам.
Выступаючы ў часе прэсавай канферэнцыі, прысьвечанай вынікам перамоваў, яны рэзка асудзілі арганізатараў сёньняшніх тэрактаў у Стамбуле. Закрануўшы сытуацыю ў Іраку, Блэр і Буш заявілі, што місія саюзьнікаў у гэтай краіне будзе працягвацца.