[ 07:40 ]  Сёньня будуць абвешчаныя вынікі выбараў у Грузіі

ТБІЛІСІ. Сёньня, як мяркуецца, будуць афіцыйна апублікаваныя вынікі парляманцкіх выбараў у Грузіі. Выбары адбыліся амаль тры тыдні таму. Прэзыдэнт краіны Эдуард Шэварднадзэ выказаў надзею на тое, што апублікаваньне вынікаў спыніць акцыі пратэсту апазыцыі. Грузінскае тэлебачаньне паведаміла, што дзесяткі чалавек былі параненыя ўчора пасьля сутычак паміж сябрамі апазыцыі і тымі, хто падтрымлівае Шэварнадзэ. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў у размове з журналістамі тэлекампаніі Сі-Эн-Эн сказаў, што Масква занепакоеная адсутнасьцю кантролю над сытуацыяй у Грузіі.