[ 20:13 ]  Іран адмовіўся спыніць працы па ўзбагачэньні ўрану

ТЭГЕРАН. Іран адмовіўся спыніць працы па ўзбагачэньні ўрану. Паводле сакратара Вярхоўнай рады нацыянальнай бясьпекі Раўхані, ягоная краіна адрыне любую рэзалюцыю МАГАТЭ, дзе будуць прысутнічаць падобныя патрабаваньні. Тэгеран працягвае сьцьвярджаць, што ягоная ядзерная праграма мае выключна мірны характар. ЗША і шэраг іншых заходніх краінаў упэўненыя, што Іран мае на мэце выпрацоўку ядзернай зброі. Заўтра ў штаб-кватэры МАГАТЭ ў Вене будзе абмяркоўвацца справаздача экспэртаў па іранскай ядзернай праграме.