[ 20:11 ]  Тысячы рымлянаў прыйшлі на пахаваньні жаўнераў

РЫМ. Тысячы жыхароў італьянскай сталіцы выйшлі на вуліцы, каб узяць удзел у цырымоніі пахаваньня 19 італьянскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Іраку ў выніку нападу тэрарыстаў-камікадзэ. Марка Каламані -прадстаўнік часовай адміністрацыі ў Іраку ад Італіі заявіў пра сваю адстаўку і выступіў з рэзкай крытыкай гэтай структуры. Ён паведаміў пра сваё расчараваньне дзеяньнямі амэрыканскай адміністрацыі і прапанаваў стварыць міжнародны кіроўны ворган на чале з ААНю