[ 19:48 ]  Улады ня мусяць перашкаджаць аднаполым шлюбам

МАСАЧУСЕЦ. Вышэйшы суд гэтага амэрыканскага штату пастанавіў, што ўлады ня мусяць перашкаджаць аднаполым шлюбам. Паводле рашэньня суду, гомасэксуалісты і лесбіянкі мусяць мець тыя ж правы і абавязкі, якія прадугледжаныя законам для ўсіх тых, хто заключае шлюб. Масачусец стаў першым штатам у ЗША, дзе дазволеныя аднаполыя шлюбы. У другім амэрыканскім штаце Вэрмонт дапушчальныя толькі грамадзянскія аднаполыя шлюбы.