[ 16:06 ]  Знойдзенае цела яшчэ адной ахвяры тэрактаў у Стамбуле

Стамбул Сёньня ў адной з сінагогаў Стамбулу, шта сталі мэтамі тэрарыстычнай атакі ў суботу, знойдзенае цела яшчэ аднаго загіблага. Агульная колькасьць ахвяраў тэракту дасягнула 24-х. Каля 300 чалавек былі параненыя. Выбухі каля двух сінагогаў адбыліся ў суботу, яны былі зьдзейсьненыя тэрарыстамі самазабойцамі. Улады Турэччыны маюць намер знайсьці і пакараць арганізатараў гэтых тэрактаў. Сьледства мае фатаздымак аднаго з тэрарыстаў, зроблены відэакамэрай незадоўга да выбуху. Адказнасьць за напады ўзяла ня сябе міжнародная тэрарыстычная сетка “Аль Каеда”. Паводле турэцкіх адмыслоўцаў, у самой Турэччыне няма арганізацыі, здольнай сплянаваць і ажыцьцявіць такі тэракт.