Багдад Амэрыканскія войскі праводзяць маштабную апэрацыю супраць баевікоў, якія ажыцьцяўляюць напады на сілы кааліцыі. Сёньня амэрыканскія войскі пры падтрымцы гелікоптэраў, танкаў і гарматаў нанесьлі ўдары па пазыцыях баевікоў каля Тыкрыту. Учора ракетамі былі абстраляныя базы каля Кіркуку.
У Масуле працягваецца дасьледваньне суботняга сутыкненьня двух амэрыканскіх ваеных гелікоптэраў. У выніку сутыкненьня загінулі 17 салдатаў, пяцёра былі параненыя. Мяркуецца, што адна з машынаў была абстраляная з зямлі.