[ 08:05 ]  Пачалася сустрэча кіраўнікоў МЗС краінаў Эўразьвязу

БРУСЭЛЬ. Сытуацыя на Блізкім Усходзе ды стасункі зь Ізраілем будуць на парадку дня сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў-сябраў Эўразьвязу. Кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў абмяркуюць таксама сытуацыю ў Іраку ды пытаньні ядзернае праграмы Іраку. Мяркуецца, што ўдзел у форуме будуць таксама браць міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом і кіраўнік Вышэйшае Рады Нацыянальнае бясьпекі Ірану Хасан Раўхані.