[ 08:02 ]  Арыэль Шарон пачынае візыт у Італію

РЫМ. Сёньня пачынаецца трохдзённы візыт прэм'ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона ў Італію. Ерусалім лічыць Рым сваім лепшым саюзьнікам у Эўропе. Шарон зьбіраецца абмеркаваць пытаньне росту антысэмітызму ў Эўропе, чым вельмі занепакоеная ізраільская грамадскасьць. Невядома, ці сустрэнецца Шарон з Папам Янам Паўлам Другім, які ўчора скрытыкаваў будаўніцтва Ізраілем гэтак званае "сьцяны бясьпекі" на Заходнім беразе Ярдану.