[ 17:52 ]  17 амэрыканцаў загінулі ў выніку ўчорашняй катастрофы двух гелікоптараў

БАГДАД: Сямнаццаць амэрыканскіх вайскоўцаў загінулі, а яшчэ 5 параненыя ў выніку катастрофы двух гелікоптараў ў паўночным Іраку. Маёр Трэй Кэйт паведаміў, што інцыдэнт здарыўся ў жыльёвым квартале Масулу. “ У 6 гадзін трыццаць хвілінаў мы мелі дзьве авіякатастрофы ў непасрэднай блізкасьці. Як бачыце, гэта жыльлёвы квартал. Гелікоптары ўпалі на зямлю 250 мэтраў адзін ад аднаго. На дадзены момант мы маем 17 вайскоўцаў забітых у акцыі. Забітых. І яшчэ 5 чалавек параненыя”. Паводле сьведкі падзеі, адзін з гелікоптараў быў абстраляны з аўтаматычнай зброі, і гелікоптары якія зьбіраліся эвакуаваць параненых, сутыкнуліся ў паветры і разьбіліся, адзін у жыльёвым квартале. Паводле амэрыканскага боку, праўдападобна верталёты былі абстраляныя супрацьтанкавымі снарадамі.