[ 20:30 ]  Пераходны ірацкі ўрад можа быць сфармаваны да сярэдзіны 2005

БАГДАД. Амэрыкана-брытанская адміністрацыя ў Іраку зможа ўжо ў сярэдзіне наступнага году перадаць уладу часоваму ўраду. Пра гэта паведаміў сябра ірацкай кіроўнай Рады Ахмад Чалабі. Паводле ягоных словаў, ў часе фармаваньня пераходнага кабінэту будуць улічвацца інтарэсы ўсіх зацікаўленых палітычных сілаў Іраку. Паведамляецца, што на працягу двух бліжэйшых год будзе распрацаваная новая канстытуцыя і праведзеныя агульныя выбары. Заявы сябраў кіроўнай рады былі зробленыя адразу пасьля перамоваў з кіраўніком часовай амерыкана-брытанскай адміністрацыі Полам Брэмерам, які прадставіў прапановы ЗША ў пытаньнях паскарэньня перадачы ўлады іракцам. Паводле некаторых крыніцаў, колькасць загінулых амэрыканскіх вайскоўцаў ад пачатку апэрацыі ў Іраку склала 400 чалавек. .