[ 05:18 ]  Кіраўнік МЗС Афганістану ў Вашынгтоне

ВАШЫНГТОН. Міністар замежных справаў Афганістану доктар Абдула, які знаходзіцца цяпер з візытам у ЗША, заклікаў Пакістан больш актыўна змагацца супраць экстрэмістаў, што пераходзяць з тэрыторыі Пакістану ў Афганістан. Між тым на ўсходзе Афганістану ўчора загінуў амэрыканскі жаўнер – пад ягоным аўтамабілем выбухнула міна. У той самы дзень былі абстраляныя ракетамі базы амэрыканскага войска ў горадзе Джэлалабад і правінцыі Пакція. Ніхто не пацярпеў. На поўдні і ўсходзе Афганістану працягваецца сумесная апэрацыя амэрыканскіх жаўнераў і афганскага ўрадавага войска супраць талібаў і ваяўнікоў “Аль-кайды”, у выніку якой прынамсі 4 талібы былі забітыя.