ЖЭНЕВА. Тут скончылася канфэрэнцыя краінаў, якія падпісалі канвенцыю ААН ў справе забароны распрацоўкі біялягічнай зброі.
Удзельнікі канфэрэнцыі заклікалі стварыць эфэктыўны мэханіхзм кантролю выкананьня дамовы, падпісанай у 1975 годзе. Тады дамову ўхваліла 151 краіна.
Канвэнцыя забараняе распрацоўку бактэрыялягічнай зброі, але дазваляе лябараторныя дасьледаваньні ў справе стварэнья вакцынаў дзеля абароны.
Мэханізму, каб спраўдзіць выкананьне канвэнцыі, дагэтуль няма.