ТОКІЁ
Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сёньня абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Японіі Дзюніціра Каідзумі ірацкую праблему. Каідзумі не паведаміў, калі Японія дашле сваіх вайскоўцаў і Ірак у падтрымку міжнароднай кааліцыі на чале са Злучанымі Штатамі. Японцы перанесьлі на няпэўны час пляны накіраваць свае войскі ў Ірак пасьля тэракту ў сераду ў горадзе Насірыя, у выніку якога загінулі 18 італьянскіх вайскоўцаў