[ 18:10 ]  Бундэстаг скарачае колькасьць вайскоўцаў у Афганістане

БЭРЛІН Нямецкі парлямэнт сёньня прагаласаваў за скарачэньне максімальнай колькасьці вайскоўцаў, якія могуць быць дасланы для апэрацыі “Працяглая свабода” ў Афганістане. Разам з тым парлямэнт прадоўжыў на год мандат знаходжаньня ў Афганістане нямецкіх сілаў. Парлямэнт вырашыў скараціць колькасьць удзельнікаў “працяглай свабоды” на 20 працэнтаў – да 3100 чалавек, хаця гэтае рашэньне выглядае дастакова тэарэтычным, паколькі ў міратворчай апэрацыі зараз удзельнічацюць усяго 710 нямецкіх вайскоўцаў. Яшчэ 2300 нямецкіх жаўнераў служаць у Міжнародных сілах бясьпекі ў Кабуле.