[ 04:29 ]  HRW: "сярэднестатыстычны расейскі жаўнер галодны і хворы"

МАСКВА. Праваабарончая арганізацыя “Human rights watch” сьцьвярджае, што значная частка жаўнераў расейскага войска не атрымлівае нармалёвага харчаваньня і мэдычнага абслугоўваньня. У апублікаванай напярэдадні справаздачы гаворыцца, што ў дзённым рацыёне жаўнераў, асабліва навабранцаў, часта адсутнічае мяса і гародніна, а прадукты, зь якіх гатуецца ежа – нярэдка гнілыя і ў іх сустракаюцца розныя насякомыя. “Сярэднестатыстычны расейскі жаўнер хворы і галодны”, - заявіла выканаўчы дырэктар “Human rights watch” у Эўропе і Цэнтральнай Азіі Рэйчэл Дэнбэр. Паводле праваабаронцаў, скрайне негатыўна на службу ў расейскім войску ўплывае гэтак званая “дзедаўшчына”. Рэйчл Дэнбэр адзначыла, што расейскія ўлады ня толькі не вырашаюць праблему дрэнных умоваў службы ў войску, але нават адмаўляюцца прызнаць яе існаваньне.