[ 15:45 ]  У Афганістане распачынаецца рэгістрацыя выбаршчыкаў

КАБУЛ: У Афганістане распачынаецца рэгістрацыя выбаршчыкаў перад заплянаванымі на наступны год, першымі ў краіне дэмакратычнымі прэзыдэнцкімі выбарамі. У склад сфармаванай прэзыдэнтам Хамідам Карзаям Выбарчай камісіі ўвайшлі 6 афганцаў і 5 замежнікаў на чале з пасланьнікам ААН у Афганістане –Лахдарам Брагімі. Правам голасу валодаюць у Афганістане прыблізна 10 мільёнаў чалавек. Першапачаткова плянавалася, што выбары адбудуцца ў чэрвені наступнага году, аднак з прычыны нястачы сродкаў, прэзыдэнт Карзай адтэрмінаваў галасаваньне на два месяцы.