[ 22:43 ]  Воіслаў Каштуніца мае намер байкатаваць прэзыдэнцкія выбары

Белград. Два лідэры сэрбскай апазыцыі – экс-прэзыдэнт Югаславіі Воіслаў Каштуніца былы намеснік прэВоіслаў Каштуніцаміера Югалавіі Міралюб Лабус маюць намер байкатаваць прэзыдэнцкія выбары у Сэрбіі, якія мусяць адбыцца ў наступную нядзелю. Летась прэзыдэнцкія выбары не адбыліся двойчы з прычыны нізкай актыўнасьці электарату. Як вынікае з апошніх апытаньняў, цалкам верагодна, што і трэцяя спроба абраць прэзылэнта можа скончыцца правалам. Сацыёлягі сьведчаць, што палітычная апатыя сэрбскага грамадства зьвязаная з маруднасьцю рэформаў і шматлікімі паведамленьнямі пра карупцыю.