[ 16:10 ]  Прэзыдэнт Грузіі Шэварднадзэ гатовы абмеркаваць спрэчнае пытаньне выбараў з апазыцыйнымі лідэрамі

ТБІЛІСІ: Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ выказаў гатоўнасьць сустрэцца з апазыцыйнымі лідэрамі і абмеркаваць сытуацыю вакол парляменцкіх выбараў у краіне. Прадстаўнік грузінскага прэзыдэнта паведаміў, што Шэварднадзэ сустрэнецца ў прыватнасьці з Ніно Бур’янадзэ і Зурабам Жваніяй. Яны ўзначальваюць апазыцыйны блёк, які праводзіць безупынныя пратэсты супраць, як цьвердзяць, сфальшаваньня вынікаў галасаваньня. Некалькі сотняў чалавек пратэставалі і сёньня перад будынкам парляменту. Учора і сёньня, Шэварднадзэ правёў перамовы з амбасадарамі суседніх краінаў, а прэзыдэнцкі пасланьнік Аслан Абашыдзэ сустрэўся з прэзыдэнтамі Арменіі і Азэрбэйджану - Качарянам і Аліевым. Афіцыйныя вынікі выбараў у Грузіі пакуль не апублікаваныя, аднак згодна папярэднім вынікам, лідзіруе пра-ўрадавы Блёк за Новую Грузію.