[ 05:44 ]  Распачынае працу новы ўрад Палестынскай Аўтаноміі

РАМАЛА. Новы ўрад Палестынскай Аўтаноміі пад кіраўніцтвам Ахмэда Курэя распачне сёньня сваю працу. Кандыдатуры 26 міністраў новага кабінэту мусяць быць ухваленыя палестынскім парлямантам, а пазьней яны прыймуць прысягу ў прысутнасьці лідэра Аўтаноміі Ясэра Арафата. Стварэньне новага кабінэту скончыць палітычны крызіс, які цягнецца ад верасьня, калі былы прэм’ер-міністар Махмуд Аббас зыйшоў у адстаўку з-за канфлікту з Арафатам у справе кантролю над палестынскімі службамі бясьпекі. Паводле назіральнікаў, галоўная задача цяперашняга ўраду – правесьці перамовы з палестынскімі ўзброенымі групоўкамі і з Ізраілем каб вярнуцца да выкананьня пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня “дарожная мапа”.