ЕРУСАЛІМ. У новай справздачы ААН гаворыцца, што гэтак званая “сьцяна бясьпекі”, якую будуе ізраіль уздоўж мяжы з Палестынай можа спрычыніцца да сур’ёзных гуманітарных наступстваў для сотняў тысячаў палестынцаў.
Ізраільскія ўлады заяўляюць што сьцяна дапаможа ім стрымаць палестынскіх замахоўцаў.
У справаздачы ААН, аднак, адзначаецца, што добрая частка сьцяны праходзіць не ўздоўж гэтак званай “зялёнай паласы”, але значна заглыбляецца ў палестынскія тэрыторыі. У выніку, каля 300 тысячаў палестынцаў могуць апынуцца ў пастцы паміж сьцяной і ізраільскімі паселішчамі.
А больш за 400 тысячаў палестынцаў будуць вымушаныя штодня перасякаць сьцяну каб дабрацца да працы, у крамы ці дахаты.