МАСКВА. Маскоўскі суд сёньня прыняў рашэньне пакінуць пад вартай былога кіраўніка кампаніі ЮКОС Міхаіла Хадаркоўскага. Слуханьні ў гэтае справе адбываліся за зачыненымі дзьвярыма Хадаркоўскі асобна ў зале не прысутнічаў, яму была забясьпечаная відэасувязь з маскоўскае турмы. Судзьдзя прыняў рашэньне праводзіць паседжаньне ў закрытым рэжыме, у залю паседжаньняў не былі дапушчаныя журналісты і грамадскасьць, нават дэпутаты расейскае Дзярждумы.