[ 16:19 ]  Затрыманыя меркаваныя арганізатары тэрактаў у Рыядзе

РЫЯД. Савудаўская Арабія паведаміла пра затрыманьне падазраваных у арганізацыі самагубчых нападаў на комплекс будынкаў у Рыядзе. Напад адбыўся ў нядзелю. Прынамсі 17 чалвек загінулі, болей за 120 былі параненыя. Мяркуецца, што затрыманыя асобы маюць таксама дачыненьне да іншых тэрарыстычных актаў, што адбываліся ў Савудаўскае Арабіі.У арганізацыі тэрактаў абвінавачваецца Аль-Кайда.