ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр ізноў заявіў пра тое, што ягоная краіна застанецца ў цесным Саюзе са Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
Прамаўляючы ў Лёндадне, Блэр заклікаў лідэраў эўрапэйскіх краінаў пераадолецьразыходжаньні, выкліканыя вайной у Іраку ды заявіць пра адзінств аз Вашынгтонам.
Паводле брытанскага прэм’ера, эўрапэйскія дзяржавы бяруць актыўны ўдзел ў аднаўленьні міру і гаспадаркі ў шэрагу краінаў ад Балканаў да Афганістану, а цяпер, сказаў Блэр, антытэрарэстычная кааліцыя мусіць усталяваць мір і дэмакратыю ў Іраку.