[ 04:15 ]  ЗША заклікалі палестынцаў змагацца з тэрарызмам

ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты заклікалі новы ўрад Палестынскай Аўтаноміі зрабіць неадкладныя захады ў спыненьні дзейнасьці тэрарэстычных груповак. Паводле прадстаўніка Дзярждэпартаманту ЗША Рычарда Баўчэра, барадзьба з тэрарызмам будзе адзіным крытэрыем ацэнкі працы новага кабінэту міністраў Палестынскай аўтаноміі. Учора палестынскі прэм’ер-міністар Ахмэд Курэй дамовіўся з лідэрам Аўтаноміі Ясэрам Арафатам што да складу новага ўраду. Мяркуецца, што Арафат усё ж здолее дамагчыся прызначэньня сваіх прыхільнікаў ў сілавыя ведамствы, што можа значна ўскладніць выкананьне міжнароднага пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня “дарожная мапа”. ЗША абвінавачваюць Арафата ў падтрымцы тэрарэстычных груповак.