[ 21:16 ]  Вярхоўны Суд ЗША разгледзіць справы вязьняў Гуантанама

ВАШЫНГТОН. Вярхоўны суд Злучаных Штатаў згадзіўся разгледзець пытаньне што да права меркаваных ваяўнікоў Талібану, якія цяпер знаходзяцца на амэрыканскае вайсковае базе ў Гуантанама, патрабаваць перадачы іхнае справы ў цывільны суд. Грамадзяне Вялікае Брытаніі, Кувэйту да Аўстраліі патрабуюць перадачы іхных справаў менавіта ў цывільны суд. Гэта першая зьвязаная з антытэрарыстычнай кампаніяй справа, якую разглядае Вышэйшы суд ЗША. Раней мясцовыя амэрыканскія суды адмаўляліся разглядаць справы амаль 600 вязьняў базы на Кубе, якіх падазраюць у датычнасьці да арганізацыяў Аль-Кайда і Талібан.