[ 21:51 ]  Шэварднадзэ і апазыцыя не дамовіліся

ТБІЛІСІ Сёняшнія перамовы паміж Прэзыдэнтам Грузіі Эдуардам Шэварднадзэ і лідарамі апазыцыі Мікалаям Саакашвілі, Зурабам Жванія і Ніно Бурджанадзэ закончыліся безвынікова. Паводле Мікалая Саакашвілі, які першы пакінуў сустрэчу, гэта былі “дзьве змарнаваныя гадзіны”. Шэварднадзэ адхіліў патрабаваньне апазыцыі прызнаць несапраўднымі вынікі парлямэнцкіх выбараў, што прайшлі ў нядзелю. Тым часам у цэнтры грузінскай сталіцы працягваецца шматтысячны мітынг. Дэманстранты пратэстуюць супраць, як яны сьцьвярджаюць, падтасоўкі вынікаў парлямэнцкіх выбараў, і патрабуюць адстаўкі Шэварднадзэ. Міністр абароны Грузіі Давід Теўрадзэ заявіў, што сытуацыя ў Тбілісі практычна выйшла з-пад кантролю ўладаў.