ЭР-РЫЯД
Намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітадж заявіў, што ўсьлед за ўчорашнім выбухам у сталіцы Савудаўскай Арабіі, злачынцы рыхтуюць новыя тэрарыстычных напады. Прамаўляючы пасьля свайго прыбыцьця ў Эр-Рыяд, Армітадж зазначыў, што падобная атака ня будзе апошняй, і тэрарысты будуць імкнуцца паўтарыць іх зноў. Армітадж прыляцеў правесьці перамовы з Савудаўскім прынцам Абдуллой. У выніку ўчорашніх тэрарыстычных актаў у сталіцы Савудаўскай Арабіі, 11 чалавек загінулі, сярод іх чацьвёра дзяцей, і 122 параненыя. Сярод ахвяраў – грамадзяне Савудаўскай Арабіі, Судана і Егіпта, сярод параненых – прадстаўнікі каля 20 краінаў, пераважна мусульманскіх. Улады абвінавацілі ў тэракце баявікоў “Аль-Каеды”. Прадстаўнікі многіх краінаў асудзілі напад і выказалі спачуваньні кіраўнікам Савудаўскай Арабіі і сем’ям ахвяраў. Сёлета ў траўні ў выніку аналягічнага нападу ў Эр-Рыядзе загінулі 35 чалавек.