[ 18:22 ]  Гадавіна "Крыштальнай начы" ў Нямеччыне

МЮНХЕН У Нямеччыне сёньня адзначаецца 65-ая гадавіна гэтай званай “Крыштальнай начы”, нацыскага пагрому супраць габрэяў. У гэты дзень у 1938 годзе фашысты грамілі сінагогі, габрэйскія дамы і ўстановы. Паводле канцлера Нямеччыны Гэрхарда Шродэра, гадавіна нагадвае немцам, што яны павінны прадухіліць адраджэньне расізму і антысэмітызму і заставацца пільнымі супраць праяваў нянавісьці ў грамадзтве. Сёньня ж у сталіцы Нямеччыне, у цэнтры гісторыі Бярлінскай Сьцяны, прайшло адзначэньне 14-ых угодкаў яе падзеньня.