ТБІЛІСІ. Некалькі тысячаў чалавек, якія сабраліся каля будынку тбіліскай мэрыі, пратэстуюць супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў і патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Шэварднадзэ. На гэты момант у пратэсьце бяруць удзел каля 10 тысячаў чалавек, іх колькасьць працягвае расьці. Грузінская паліцыя сёньня ўзмоцніла кантроль пры ўезьдзе ў Тбілісі, каб не дапусьціць прыезду ў сталіцу прыхільнікаў апазыцыйнага Нацыянальнага Руху.