[ 16:04 ]  Пратэст у Бухарэсьце

БУХАРЭСТ. Каля 200 чалавек арганізавалі пратэст супраць канадыйскага праекту адкрытых руднікоў у раёне Рошыя Мантана ў цэнтральнай Румыніі. Праект коштам 450 мільёнаў даляраў прадугледжвае здабычу золата і срэбра адкрытым спосабам. Паводле ўдзельнікаў пратэсту, гэта прывядзе да экалягічнай катастрофы ў рэгіёне і да зьнішчэньня археалягічных помнікаў раманскай эпохі.